Псіхалогія пратэстнага мастацтва: інтэрв'ю з арт-тэрапеўтам

Iнтэрв'ю  |  БЕЛАРУСЬ  |  СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА  |  12.10.2020

Зараз у арт-прасторы Беларусі адзначаецца небывалы творчы бум сярод дзеячаў мастацтва. Выказваюцца як прафесіяналы, так і аматары, для многіх адбыўся творчы дэбют. Пра тое, з чым гэта можа быць звязана з псіхалагічнага пункту гледжання пагаварылі з медыцынскім псіхолагам і арт-тэрапеўтам Касяй Ёфэ.

ПАДЗЯЛIЦЦА:

– Якія прычыны падахвочваюць людзей у такі час займацца творчасцю — магчыма, тут ёсць больш глыбінныя фактары, чым імкненне да самавыяўлення?

– Сацыёлагі часам вызначаюць пратэст як палітыку, якая ажыццяўляецца непалітычнымі сродкамі. А мастацтва, па сутнасці, з'яўляецца пратэстам, выразам нязгоды з цяперашнім укладам спраў, праяўленай прагай зменаў. Гэта ўзгадняецца з нашым разуменнем крэатыўнасці як творчай адаптацыі, змяненнем сябе пад асяроддзя і ўласныя патрэбы. Слова «патрэбы» я ўжываю, улічваючы патрэбы, каштоўнасці і маральна-этычныя погляды на светаўладкаванне.

Твор мастацтва — гэта выказванне, актыўнае дзеянне, агучванне ўласнай пазіцыі і погляду на свет. Выказванне хутчэй не прамое, а ўскоснае, калі мастак выкарыстоўвае выяўленчыя сродкі як мост паміж уласным поглядам на мір і свядомасцю «іншага» — гледача, слухача, умоўнага сведкі і суразмоўцы. Спроба растлумачыць так, каб гэты «іншы» зразумеў.

2-image4 (1) (1)

Banksy — 'The Flower Thrower'

Творца і само мастацтва адлюстроўваюць рэальнасць і спрабуюць яго данесці да свядомасці іншага. Зрабіць гэта так, каб стала ясна, каб людзі не проста чулі, а слухалі і нарэшце пачулі. Нездарма пратэстуючыя побач з Акадэміяй Мастацтваў мастакі выйшлі з плакатам «Карціна не можа спыніць кулю, але яна можа спыніць страляючага».

2-image1 (1)

1 верасня студэнты Акадэміі мастацтваў правялі акцыю каля галоўнага корпуса па адрасе Незалежнасці, 81 у Менску — яны стаялі ў ланцугу з залепленымі чорным скотчам вуснамі і ў чорнай вопратцы / фото: Onliner

Імкненне да самавыяўлення — значна больш глыбінная з'ява, чым можа здацца на першы погляд. Бо такі палітычны феномен, як галасаванне, з'яўляецца менавіта шанцам на выказванне ўласнага меркавання, уласных пажаданняў адносна будучыні краіны, ладу кіравання, прынцыпаў працы сістэмы. І іншая палітычнае з'ява — фальсіфікацыя выбараў. У псіхалагічным полі гэта пазбаўленне права на самавыяўленне. Тут «крадзеж галасоў» сам па сабе надзвычай метафарычны. Дастаткова толькі развіць адчувальнасць і атрымаецца ўсвядоміць, што «хлуслівыя выбары» — гэта «пазбаўленне выбару» кожнага індывідуальнага чалавека, пазбаўленне яго голасу, навучэнне бездапаможнасці.

Забараняць, адбіраць, караць, — увогуле паводзіць сябе так, як вёў бы бездапаможна-агрэсіўны і няўмелы бацька, якому пенітэнцыярная (турэмная) сістэма бліжэй адукацыйнай, — такія стратэгіі, характэрныя для дыктатуры. Адсюль вынікае ўсё больш жорсткая і абсурдная цэнзура, добра знаёмая нам з савецкіх часоў. А што супрацьпаставіць цэнзуры? Завэлюмаванае выказванне, метафару, іншасказанне. Як у гульні, дзе трэба растлумачыць слова, але нельга казаць аднакарэнныя яму.

2-Untitled-1 (1)

Інтэрпрэтацыя вокладкі да рамана Оруэла «1984»

Творчае прыстасаванне псіхікі выяўляецца ў пошуку спосабу задаволіць патрэбы, якія былі фрустраваны. Калі ў краіне фрустраваны патрэбы этычнага плана, якія сталі базавымі ў грамадстве развітога гуманізму, то псіхіка будзе шукаць шляхі іх задаволіць. Напрыклад, базавай для мастака можа быць патрэба не ў матэрыяльным камфорце, а ў самаактуалізацыі, самараскрыцці, якая адносіцца да высокіх, духоўных каштоўнасцяў. Таму такі чалавек будзе гатовы жыць бедна, але сумленна, укладвацца ў першую чаргу ў сваю творчасць. Дапусцім, купляючы фарбы замест хлеба.

Якія ж патрэбы мы бачым у беларусаў на гэтым этапе? Патрэбы годнасці: быць успрынятым як асоба, несці адказнасць за выбар у рамках уласных свабод, мець правы чалавека.

Пратэсты ў Беларусі адрозніваюцца не столькі прадстаўленасцю мастацтва, колькі сваім мірным характарам. Гэта наўпрост ўзаемазвязана з тым, што ўвесь свет нязменна змяняецца ў бок этычна-маральных нормаў і ўзаемапавагі, як асновы быцця. Пратэстоўцы ў Беларусі не хочуць вайны, не хочуць гвалту, яны хочуць спакою, парадку і прыстойнасці, сумленнасці і павагі да ўласнага чалавечага гонару — менавіта таму так шмат мастацтва і так мала фізічнага гвалту з іх боку.

бел2 (1) (1)

Андрэй Дубiнiн— «Беларусы»

– Да нядаўняга часу выяўленчае мастацтва (айчыннае — у асаблівасці) з'яўлялася больш кансерватыўнай з'явай. Цяпер яго рамкі значна пашырыліся, попыт на мастацтва (не толькі пратэстнае) істотна вырас — чаму так?

– Звярну ўвагу, што яшчэ сто гадоў таму на тэрыторыі Беларусі адукацыя і пісьменная медыцынская дапамога была прывілеем. Падобным чынам, напрыклад, справы ішлі на Кубе, дзе да гэтага часу жывуць людзі, якія ў дзяцінстве спалі на вуліцах і не маглі звярнуцца да доктара або навучыцца чытаць у школе, таму што бясплатнай адукацыі і медыцыны не было да рэвалюцыі.

Чым больш адукаванымі становяцца людзі, тым больш даступны для іх аналіз і ўспрыманне мастацтва. Акрамя таго, само мастацтва становіцца ўсё больш адкрытым для наватарства і эксперыментаў, усё больш адкрытым экспрэсіі. Як у грамадстве, так і ў мастацтве, якое неаддзельна ад людзей, на мой погляд, нарастае інклюзіўнасць і здольнасць талерантна, з павагай, успрымаць разнастайнасць. Гэта, у сваю чаргу, дазваляе большай колькасці людзей знайсці ўласную нішу і від мастацтва, стыль, які блізкі, ці аўтара, які «чапляе».

– Аналізуючы працы аўтараў, ці магчыма вылучыць нейкія агульныя рысы, глыбінныя пасылы, Вашыя асабістыя назіранні? Магчыма, з цягам часу пратэстны арт зазнаў змены ў гэтым дачыненні (калі так, то якім чынам?)

– Напэўна, адметная рыса крэатыўнасці беларускіх пратэстаў — гэта прадстаўленасць усіх магчымых відаў арт-актывізму: паэтычнага, тэатралізаванага і сеткавага пратэсту, а таксама стрыт-арта.

 

Стрыт-арт

Тут успомнім хоць бы мурал «Пераменаў» і постіранічныя заігрыванні з «Чорным квадратам» Малевіча пасля таго, як мурал залілі смалой. Але акрамя гэтага да стрыт-арту мы можам аднесці плакаты, стварэнне сцягоў, праекцыі пратэстных малюнкаў на сцены, вывешванне імітацый сцягоў з прадметаў адзення (шкарпэткі, бялізна) або стварэнне сцягоў са стужачак на мастах, дрэвах і балконах.

119475552_1063380020798565_8800087161878218074_n

Стрыт-арт з Нінай Багінскай ў квартале «Мінск-Свет» па матывах ілюстрацый @rozan_art / крыніца: @thevillagebelarus

Паэтычны пратэст

Паэтычны пратэст — з'ява, у якім «па этычных меркаваннях паэтычнае становіцца палітычным». Гэта «Культпратэст», «Вершы Свабоды», «Галасы Беларусі», падборкі вершаў на партале Wir і актыўная дапамога перакладчыкаў з суседніх краін, якія адшукваюць творы, напісаныя за час пратэстаў, і дапамагаюць ім дайсці да аўдыторыі, якая не ведае ні беларускай, ні рускай моваў. 

Тэатралізаваныя формы пратэсту

Да іх можна аднесці флэшмоб-пратэсты. Да прыкладу, жаночыя маршы, спевы калыханкі, «пратэсТАНЦЫ» (танцавальная прагулка пратэстуючых), спевы малітвы-гімна «Магутны Божа» ці народнай «Купалінкі», палітычныя перформансы (як яшчэ ў 1999 годзе праведзены «За пяцігадовую плённую працу») або «Падарунак на дзень нараджэння». Апошні можна сказаць, узыходзіць да традыцыі сярэднявечных карнавалаў, якія станавіліся арэнай для палітычнай і рэлігійнай крытыкі правакатыўнай па сутнасці, то бок, падахвочвае да зменаў у адказ.

2-Untitled-2 (1)

Алесь Пушкiн — «Падарунак прэзідэнту» / перформанс / 1999

Сеткавы пратэст

Сеткавы пратэст (або сацыяльна-дакументальныя коміксы і палітычны нэт-арт) — стыкеры, мемы, анлайн-фестывалі, магчыма, часткова прызнаныя стрыт-артам праекцыі малюнкаў на сцены і т.д. У асноўным пратэстнае мастацтва, як і ільвіная доля іншых прадуктаў інтэлектуальнай творчай дзейнасці, перадаецца па сетцы. Але тут хочацца згадаць, што ў выпадку знікнення Інтэрнэту мастацтва не знікне, іншыя спосабы яго захавання і перадачы людзям даўно вядомыя, а большасць матэрыялаў здольна змяняць форму, ўвасабляцца інакш: як ні круці, усё роўна будуць сцягі, карціны, апавяданні, коміксы, налепкі, вершы, песні і скульптуры.

Sticker-2

У адказ на выпуск прэс-службай А. Лукашэнкі агітацыйнага стикерпака для Telegram, літаральна за паўгадзіны ў мессенджер з'явіўся ў адказ яму альтэрнатыўны.

– Ці магчыма ў такім выпадку сістэматызаваць сюжэты пратэстнага арта?

– З тэмаў, якія пастаянна ўзнікаюць у пратэстным мастацтве, я б вылучыла наступныя:

1. Выраз павагі, падзякі, захаплення асобамі, асобнымі персаналіямі. Напрыклад, Юрыем Корзунам, Святланай Ціханоўскай, Марыяй Калеснікавай, Нінай Багінскай;

118403420_312127853337565_6834566873824629524_n

Вольга Навіцкая — «Ніна Багінская і яе сцяг. Мяне дзівіць мужнасць гэтай маленькай жанчыны»

2. Праслаўленне пэўных учынкаў: парваны пашпарт Калеснікавай; «Я гуляю» Багінскай; дзеянні супрацоўнікаў ОСВОДа; абутак, які здымаюць пратэстоўцы перад тым, як стаць на лаўкі; распраўлены, а не зняты супрацоўнікам ЖЭСа сцяг; адкрытыя звальненні супрацоўнікаў МУС, суддзяў, пракурораў, забастоўкі заводаў і т.д.;

3. Праслаўленне і падкрэсліванне мірнага характару пратэстаў;

4. Рэфлексія на тэму чалавечнасці тых, хто праводзіць арышты і «проста выконвае загады»: «Мама, яна не любіць мяне», «Чалавек сістэмы», «Беларусь анейроідная: Левіяфан» і інш.;

5. Рэфлексія на тэму гвалту і хлусні, рэакцыя і адначасовая дэманстрацыя страху, болю Яскравым прыкладам тут можа быць «Беларуская Венера» Яны Чарновай;

12-Yana Chernova (1) (1)

Яна Чарнова — «Беларуская Венера»

6. Падкрэсліванне сумленнасці, годнасці, прыстойнасці як асноўных каштоўнасцяў пратэстоўцаў;

7. Абсурднасць скажэннz рэальнасці. Напрыклад, плакаты «Алкаголікі з настаўніцкай», «Хопіць "ябацька" Беларусь», пераклічкі на мітынгах у стылі іранічнага «падыгрывання" або «заграванні" з крыўдзіцелем. Зрэшты, вольна або мімаволі, са стварэннем падобнага лепш за ўсё спраўляюцца прадстаўнікі першага прэзідэнта, калі ствараюць лозунг «Ябацька», вывешваюць сцяг «За Беларусь» на будынку цырка, высылаюць баявыя верталёты на паветраныя шарыкі, лётаюць з аўтаматам над горадам, перахопліваюць «Размовы Ніка і Майка» і абвінавацяць у арганізацыі пратэстаў «Польскія псіхалагічныя войскі», «Элітнае падраздзяленне «Чорныя павукі» з Быдгашчы»;

 

8. Прамыя просьбы да апанентаў удзельнікаў пратэсту. Напрыклад, перфоманс «Даць гарбуз», знак экзарцызму, намаляваны ў выглядзе плаката, выгнання злых духаў і дэманаў, са словам «Ізыдзі».

Жанчыны Менска «выкацілі гарбуза» Аляксандру Лукашэнку / перформанс / фота: Onliner

– Якія работы ўразілі Вас найбольш за ўсё? Якія б вам хацелася абраць для псіхалагічнага, арт-тэрапеўтычнага аналізу?

– Адразу адзначу, што арт-тэрапеўтычны аналіз твора магчымы толькі на сесіі з кліентам, таму што залежыць ад запыту, перажыванняў, якія ўзнікаюць у працэсе стварэння твору і/або ў працэсе яго ўспрымання. Гэта не чыстая арт-тэрапія, а хутчэй тэрапія мастацтвам, дзе не абавязкова кліент павінен быць стваральнікам твору, так як глядач становіцца сааўтарам і саўдзельнікам у сілу суб'ектывізму ўспрымання і трактоўкі. З пункту гледжання псіхалагічнага, а хутчэй нават культуралагічнага аналізу, для мяне ўяўляюць асаблівую цікавасць:

1. Тэатралізаваныя пратэсты.Такія акцыі, як «Даць гарбуз», адзінкавы пікет «я вяжу/АМАП вяжа — будзь як я, вяжы бчб-шалікі» або спевы калыханкі, дзе апошнія словы змененыя і замест «вачаняткі закрывай" спяваецца «адчыняй» — і гэта цалкам змяняе сэнс звароту да гледача ў палітычным і этычным кантэксце,

 2. Сцягі Цэслера;

1-118923748_3206381826098023_4772599791131533381_n (1)

Уладзімер Цэслер — «4 верасня ў Нью-Ёрку беларуская дыяспара правяла мітынг у падтрымаю пратэстуючых ў Беларусі»

3. «Чалавек сістэмы» Андрэя Анро;

4. Серыя тэкстаў Пашы Любецкага і ілюстрацый Яны Зайчанка «Беларусь анейроідная: Левіяфан» — дзівоснай адчувальнасці; Листовки с «билетиками в автозак», появившиеся ещё до протеста;

5. Серия текстов Паши Любецкого и иллюстраций Яны Зайченко «Беларусь онейроидная: Левиафан» — удивительной чувствительности;

6. «У чэраве аўтазака нараджаецца грамадзянін» Ганны Радзько;

2-Anna_Redko_belarus2020_11 (1) (1)

Ганна Радзько — «У чэраве аўтазака нараджаецца грамадзянін»

7. Графіці з дыджэямі «Перамен» у саюзе з цэлай легендарнай гісторыяй яго знішчэнняў і аднаўленняў;

8. Улёткі з «квіточкамі ў аўтазак», якія з'явіліся яшчэ да пратэсту;

9. Акцыя 13 жніўня, у якой мастакі выйшлі з плакатамі-фотаздымкамі ахвяр паліцэйскага гвалту;

10. «Дубінапіс» Арцёма Ласкутова, стваральніка штогадовага абсурдысцскага карнавала «Манстрацыя» у Новасібірску;

11. Амаль усе паэтычныя і песенныя пратэсты, якія вяртаюць Беларусі галасы выбаршчыкаў у метафарычным, і пры гэтым больш прамым сэнсе.

Арцём Лапікаў — «Беларусь» / дубiнапiс / палатно, акрыл / 60х40 см / 2020

– Зараз сярод мастацкай супольнасці ёсць катэгорыя людзей, якія знаходзяцца ў творчай фрустрацыі. Стане, калі яны не могуць тварыць, або папросту не могуць ўвасобіць жаданае ў сваіх працах. У чым прычыны гэтага, і як у гэтым выпадку мастаку можа дапамагчы псіхолаг, арт-тэрапія ў прыватнасці?

– У такіх выпадках трэба працаваць над тым, у чым заключаецца індывідуальная блакада. Гэта можа быць залішняе напружанне, якое паралізуе чалавека, і перш, чым ствараць арт-аб'ект, неабходна адрэагаваць эмоцыі, таму што творчасць не заўсёды можа з'яўляцца спосабам выказвання эмоцый.

Творца ў фармальным мастацтве, які абірае мастацтва не толькі спосабам самавыяўлення, але і майстэрствам, справай больш прафесійным, падыходзіць да самога працэсу інакш. Больш прадузята і ацэначна. А ў працэсе арт-тэрапіі, мы факусуемся менавіта на дзеянні, на самой крэатыўнасці, затым аналізуем матэрыял. Падкрэслю: аналіз ідзе без ацэнкі самога твора.

Прычыны блакады могуць быць і іншага тыпу — гэта можа быць праява «чорнага перфекцыянізму», вынікі якіх з'явіліся альбо ўзмацняюцца на фоне агульнага зацяжнога стрэсу і сітуацыі нявызначанасці румінацый. Гэта паўтаральныя аўтаматычныя думкі, кагнітыўныя скажэнні. З-за іх чалавек уяўляе свет і самога сябе «ў больш чорных танах». Напрыклад, для людзей, схільных сароміць і вінаваціць сябе, можа быць характэрна мысленне з разраду «няма слоў» або «мне няма чаго сказаць/стварыць/паказаць іншым, таму што я ня варты / мая творчасць недастаткова добрая, каб заікацца нават на такую страшную/важную/вялікую тэму».

Паралізуючае пачуццё страху ва ўмовах нявызначанасці, калі складана меркаваць, што будзе заўтра, — гэта таксама адна з распаўсюджаных з'яў. Чаканая рэакцыя жывой і думаючай істоты.

– Як арт-тэрапеўт можа аказаць дапамогу для маючых патрэбу ў такой складанай сітуацыі? Як і вакол чаго будзе выбудоўвацца арт-тэрапеўтычны сеанс?

– Арт-тэрапеўт можа аказаць дапамогу як і любы псіхолаг. Сеанс будзе будавацца вакол запыту кліента. Арт-тэрапія — гэта псіхатэрапія, якая выкарыстоўвае ў працэсе творчую дзейнасць і яе вынікі.

Псіхолаг і арт-тэрапеўт можа прапаноўваць кліенту спрабаваць іншыя, нязвыклыя яму віды творчай дзейнасці: танцору — малюнак або спевы, мастаку — танец або пісьмовую методыку, стварэнне казкі, вершы і г .д. Гэта толькі прыклады, а не універсальны алгарытм. Галоўнае пры падборы тэхнікі — мякка вывесці кліента з зоны навыку, дзе, па-першае, развіты аўтаматызм, а, па-другое, складаней адмовіцца ад ацэначнай сістэмы, перастаць «сачыць за якасцю і майстэрствам». Але ўсё і заўсёды залежыць ад індывідуальных асаблівасцяў кліента, ад яго асобаснага профілю і таго, што менавіта з'яўляецца прычынай яго творчай фрустрацыі.

– Наколькі я ведаю, цяпер многія псіхолагі аказваюць бясплатную псіхалагічную дапамогу для ўсіх, хто мае патрэбу. Наколькі арт-тэрапія прадстаўлена ў такой умоўнай псіхалагічнай супольнасці? Што вы маглі бы параіць як арт-тэрапеўт?

– Арт-тэрапія прадстаўлена як спецыялізацыя псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў. Калі спецыяліст навучаны працаваць з такімі тэхнікамі і кліент схільны да дзейнасці, то яна выкарыстоўваецца. Арт-тэрапія добрая, калі, напрыклад, творчасць дапамагае кліенту наблізіцца да нясцерпных перажыванняў, выказаць тое, што не ўдаецца альбо занадта балюча выказваць словамі, або падабрацца да тэм, якія мысленне «прывучана» пазбягаць.

На мой погляд, крэатыўнасць — гэта базавая якасць любога чалавека. Пра гэта можа казаць нават тое, што сам працэс адаптацыі да новых умоў у псіхалогіі названы «творчае прыстасаванне». Таму развіццё творчага патэнцыялу і выкарыстанне яго як рэсурсу — база работы па выразе эмоцый, прапрацоўцы невербалізаванага матэрыялу і аднаўленню сіл кліента, развіццю яго стрэсаўстойлівасці. Але ўсё гэта спрацуе толькі калі, па-першае, кліент не траўмаваны першапачаткова, не скаваны ў плане крэатыўнасці. Па-другое, тэрапеўт разумее, што творчасць — гэта не мастацтва і не толькі маляванне / спевы / танцы / паэзія / музыка, але і любы стваральны акт. Прыкладам можа быць рамонт дома, кулінарыя, напісанне навуковай працы на хвалюючую тэму. Усё гэта таксама творчы акт і таксама можа прынесці тэрапеўтычны эфект.

 

Поўную інфармацыю датычна бясплатнай псіхалагічнай дапамогі для пацярпелых вы можаце знайсці на сайце probono.by

Читать материал на русском языке

 

На вокладцы: Бэнксi

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Падобныя матэрыялы

Long Live Belarus!
Фотоотчет  |  САН-ФРАНЦИСКО, США  |  ВЫСТАВКА БЕЛАРУССКОГО ПРОТЕСТНОГО ИСКУССТВА  |  10.10.2020
Нина, как Вы можете быть такой смелой?
Фото, 2.10.2020 | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО | БЕЛАРУСЬ
«Обними меня, мне страшно». Дневник эмоций беларусской художницы
Интервью, 1.10.2020 | ГРАФИКА | ЖИВОПИСЬ | БЕЛАРУСЬ

 

 

О ПРОЕКТЕ 

СПЕЦПРОЕКТЫ

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ 

INSTAGRAM

TELEGRAM

FACEBOOK 

YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2020 
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.