Раман Бандарэнка. 40 дзён
Падборка | БЕЛАРУСЬ | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА | 24.12.2020
Мінула ўжо 40 дзён з гібелі Рамана Бандарэнкі. Гэтая трагедыя скалыхнула ўсё беларускае грамадства, не пакінуўшы абыякавым амаль нікога. Убаку не засталася і арт-супольнасць. На жаль, мы не змаглі знайсці асабістыя творчыя працы Рамана, але вырашылі апублікаваць прысвечаныя яму творы беларускіх мастакоў.
Stenismi — «Я выходжу» / 13 лiстапада 2020
ПАДЗЯЛIЦЦА:
Хто такі Роман Бандарэнка? Нарадзіўся ён ў Мінску. Па адукацыі быў мастаком і дызайнерам — скончыў спачатку Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж, а пасля Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў. І хаця ў далейшым Раман не так актыўна займаўся мастацкай дзейнасцю, вядома, што ўчас пратэстаў ён праводзіў з дзецьмі заняткі па маляванню ў двары свайго дома на вуліцы Чарвякова.
Елізавета Русальская — «Няма слоў» / 13 лiстапада 2020
Вокладка рэпартажу Максіма Каца з партрэтам Рамана Бандарэнка — «Трыб'ют рэвалюцыі ў Беларусі. Частка 2: Я выходжу» / 15 лiстапада 2020
Ганна Шэўчык — «І я выходжу» / 12 лiстапада 2020
Алена Крашаўка — «Я выходжу» / 13 лiстапада 2020
Ежы Ёрш — «Памяці Рамана Бандарэнкі» / 16 лiстапада 2020
Вольга Якубоўская — «Я выходжу» / 15 лiстапада 2020
Ганна Радзько — «Воін святла Раман Бандарэнка» / 15 лiстапада 2020
«Не магу паверыць дагэтуль, што такое магчыма. Што прама цяпер у суседнім двары могуць сілавікі забіць твайго суседа. Проста так... Мне страшна падумаць, але гэта так і ёсць — на яго месцы мог быць любы мой сваяк, сябар, калега, дарагі мне чалавек... ці я... Раману быў 31 год, гэта мой калега — мастак, які скончыў Акадэмію Мастацтваў. Не магу паверыць, слёзы роспачы і злосці. Калі спыніцца гэта знішчэнне сваёй нацыі?…»
Надзея Макеева — «Раман Бандарэнка» / 13 лiстапада 2020
Ганна Мурайда — «...» / 12 лiстапада 2020
Doctor Oy — «Памяці Рамана Бандарэнка» / 12 лiстапада 2020
Вадзім Камісараў — «Беларусь. ... Адкуль бяруцца ўсе гэтыя садысты, узгадаваныя на шыі дзяржавы? Б'юць, катуюць і ўжо свядома забіваюць у звычайны дзень у двары. Няўжо хтосьці гэта можа падтрымліваць? Спачуванні родным Рамана Бандарэнка…» / 13 лiстапада 2020
Таццяна Гарэльчык — «Раман Бандарэнка» / 12 лiстапада 2020
Біяграфія:
Раман Бандарэнка (1.08.1989 - 12.11.2020) — беларускі мастак i дызайнер.
Адукацыя:
Мінскі дзяржаўны архітэктурна-будаўнічы каледж;
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, факультэт дызайну.
Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.
Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.
ПАДЗЯЛIЦЦА:
Падобныя матэрыялы