Палітвязні 1930-х гадоў. Гісторыі рэпрэсаваных беларускіх мастакоў

Веданне  |  МАСТАКI БЕЛАРУСКАГА МIНУЛАГА  |  БЕЛАРУСЬ  |  06.07.2020

Намагаючыся разважаць аб гісторыі беларускага мастацкага жыцця, асобнай тэмай уздымаецца доля аўтараў, бязвінна асуджаных у сталінскія часы. Іх лёс — наглядны прыклад таго як творчае самавыяўленне чалавека немагчыма спалучаць з сістэмай прымусу да ўсеагульнай роўнасці, пераўтварэння свету у аднакаляровую аднабаковую рэчаіснасць. 

ПАДЗЯЛIЦЦА:

image18-35 (1) (1)

Мы падабралі найбольш вядомых аўтараў — у некаторых з іх працы не зберагліся да нашых дзён. Менавіта, мы не ведаем нават і ўсіх тых, чый творчы і жыццёвы быў абарваны рэпрэсіўнай машынай савецкага часу:

p1-2 (1)

Яфім Мінін

У гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва Яфім Мінін запамятаўся як родапачынальнік тэхнікі экслібрыса — графічнага твора з імем і вобразнай выявай ўладальніка кнігі.

image18-3 (1)
  1. Яфім Мінін — экслібрыс Аляксандра Шлюбскага / 1926
  2. Яфім Мінін — экслібрыс М. Каспяровіча / 1925

Акрамя таго, мастак-графік працаваў над стварэннем ксілаграфій — гравіраваных вобразаў на дрэве. У асноўным творы прысвечаны краявідам Віцебска, роднага горада мастака, яго наваколля, помнікам драўлянага беларускага дойлідства. Мастацтвазнаўцы і этнографы адзначалі ў працах мастака манументальнасць, выразнасць форм і ўменне кампанаваць.

  1. Яфім Мінін — «Ільінская царква ў Віцебску»
  2. Яфім Мінін — «Касцёл Святога Антонія Падуанскага і кляштар бэрнардынаў»
  3. Яфім Мінін — «Пескавацік (Pieskavacik), вуліца Траецкая. Царква Святой Тройцы (Чорная)»
  4. Яфім Мінін — «Рака Віцьба і Падлог»
  5. Яфім Мінін — «Гарадная, пляц Рынак. Царква Святой Тройцы»
  6. Яфім Мінін. Стары / 1928
  7. Яфім Мінін. Фота з архіву БДАМЛіМ

Яфім Мінін паходзіў з сям’і віцебскага старажытнага стараверскага роду. Вучыўся спачатку ў гарадскім і камерцыйных вучылішчах Віцебска, потым — у Петраградскім інстытуце. Далей — служба ў царскай арміі, пасля і ў Чырвонай арміі. Пасля дэмабілізацыі атрымлівае мастацкую адукацыю ў школе выдатнага мастака і педагога Юдэля Пэна ў Віцебску. Выкладальніцтвам займаецца і сам Мінін — спачатку ў Віцебскім мастацка-практычным інстытуце, а потым, апошнія чатырнаццаць гадоў — у пераўтвораным з інстытута Віцебскім мастацкім тэхнікуме.

image18-10 (1)

Да нашых дзён захаваўся дом, у якім жыў і працаваў Яфім Мінін. Некаторыя віцябляне і дагэтуль называюць яго «Домам Мініна». Фота ўзята з сайту «Віцебскі кур’ер»

Арыштаваны 1 лістапада 1937 году. А ўжо амаль праз тры тыдні, 19 лістапада, прысуджаны Камісіяй НКУС СССР і Пракуратурай СССР да расстрэлу, як фігурант сфабрыкаванай справы «Польскай арганізацыі вайсковай». Прысуд прыведзены ў выкананне літаральна праз 40 дзён, 29 снежня 1937 года. Яфіму Мініну было ўсяго 40 гадоў. Рэабілітаваны 19 траўня 1958 году вайсковым трыбуналам БВА.

Захаваныя творы мастака можна знайсці ў калекцыях Нацыянальнага мастацкага музею Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага архіва-музею літаратуры і мастацтва, Віцебскага абласнога краязнаўчага музею.

image18-11 (1)

Даведка аб рэабілітацыі Я. Мініна. Фота з архіву БДАМЛіМ

p1-3 (1)

Іван Гаўрыс

Жыццёвыя пачынанні Івана Трафімавіча Гаўрыса былі зусім далёкія ад творчасці. Выхадзец з сялянскай сям’і з Міншчыны, бярэ ўдзел у Першай сусветнай вайне, пасля падзей Кастрычніцкага перавароту працуе справаводам Віцебскага губваенкамата. Аднак ўжо праз два гады, у 1919 годзе, становіцца студэнтам Народнай мастацкай вучэльні, заснаванай Маркам Шагалам. На базе гэтай установы праз год Шагалам, Малевічам і іншымі мастакамі, сярод якіх і Гаўрыс, ствараецца знакамітае аб’яднанне авангардыстаў УНОВИС (рас.: «Утвердители нового искусства»).

Photo_6

Склад «УНОВИС». Іван Гаўрыс крайне злева ўнізе

Паступова народная мастацкая вучэльня пераўтвараецца ў мастацка-практычны інстытут, дзе Гаўрыс, яшчэ студэнт трэцяга курса, становіцца прарэктарам, а пасля заканчэння ўстановы ў 1922 годзе — рэктарам інстытута. 

Аднак ужо праз год інстытут рэарганізаваны ў тэхнікум, а сам Гаўрыс ідзе з пасады дырэктара. Такія падзеі сталі вынікам адмоўнай адзнакі дзейнасці інстытута і новага рэктара спецыяльна створанай дзяржаўнай камісіі. Ужо на той час “УНОВИС” фактычна прыпыняе сваё існаванне, Віцебск пакідаюць Шагал, Малевіч, Ермалаева, усе выускінікі інстытута, акрамя Гаўрыса. 

Пасля мастак працягвае сваю выкладчыцкую дзейнасць, удзельнічае ва ўсебеларускіх мастацкіх выставах. Пакуль ў 1937 годзе ён не засуджаны да расстрэлу па той жа самай справе «Польскай арганізацыі вайсковай». Расстраляны 4 лістапада таго ж года, разам з 107 іншымі прадстаўнікамі беларускай інтэлігенцыі. 

У 2018 годзе мясцовыя актывісты, у месцы злачынства — урочышчы Хайсы, недалёка ад Мінска,  устанавілі знакі ў памяць ахвяр таго часу, сярод якіх — Іван Гаўрыс.

image18-12 (1)

Памятны крыж з таблічкай на месцы расстрэла Івана Гаўрыса / Урочышча Хайсы, Віцебская вобласць / 2018. Фота ўзята з сайту «Віцебская вясна»

У творчасці мастак працуе ў авангардысцкіх жанрах: кубізм, футурызм, супрэматызм. Ягоныя працы прасякнутыя ўплывам ягоных творчых настўнікаў: Малевіча, Ермалаевай, іншых авангардыстаў.

  1. Іван Гаўрыс — «Кубістычная кампазiцiя з фiгурай» / 1922 /  Фота ўзята з сайту газеты «Культура»
  2. Іван Гаўрыс — «Кубістычная кампазiцiя» / Пачатак 1920-х /  Фота ўзята з сайту газеты «Культура»
  3. Іван Гаўрыс — «Кубізм» / 1921 /  Фота ўзята з сайта vicebskreg.by
p1-4 (1) (1)

Раман Семашкевіч

Своеасаблівая манера перадачы колеру, выразнасць и экспрэсіўнасць — менавіта такім чынам складаецца першае ўражанне, пераглядаючы працы Рамана Семашкевіча. Тэматычна ў сваіх творах мастак аддаваў прытаманнаму на той час сацыяльна-рэвалюцыйнаму кірунку; агулам, варта заўважыць разнастайнасць жанраў работ Семашкевіча — партрэты, пейзажная творчасць, сялянская і гарадская тэматыкі.

Выявы i матэрыялы ўзятыя з сайту «Віцебскі кур’ер», архіву БДАМЛіМ, сайту «Віцебская вясна», сайта vicebskreg.by, сайту газеты «Культура», сайту TUT.BY

Перадрук матэрыяла цi фрагментаў магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. 

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

image34 (1) (1)

Раман Семашкевіч — «Гарбатная» / 1930-я

Доля аўтара гэтых малюнкаў адклала свой адбітак на яго яскравай і экспрэсіўнай творчасці: адзін з шаснаццаці дзяцей сям’і селяніна з-пад Маладзечна, Семашкевіч патрапляе ў прытулак для дзетак з маламаёмасных сем’яў і дзяцей-сірот. На той час прытулак апекаваны вядомым грамадска-палітычным дзеячам і гісторыкам, у будучыні таксама ахвярай сталінскіх рэпрэсій, Адамам Станкевічам. Гэта дае магчымасць Раману атрымаць творчую адукацыю, імкненне да якой заўважалі за ім з самых ранніх гадоў.

Пазней, Семашкевіч вучыцца ў Віленскай беларускамоўнай гімназіі, пад кіраўніцтвам знакамітага Бранісава Тарашкевіча. Беларусаарыентаваная лінія працягваецца ўжо ў БССР, ва ўсё тым жа Віцебскім мастацкім вучылішчы; у той час прымае ўдзел у этнаграфічных і краязнаўчых экспедыцыях па Беларусі. Як найлепшы з выпускнікоў, мастак накіроўваецца, дзе ў 1930 годзе канчаткова завршае сваю мастакую адукацыю. А ўжо праз Семашкевіч арганізоўвае сваю першую персанальную выставу, у той жа час становіцца ўдзельнікам суполкі мастакоў «Трынаццаць».

  1. Раман Семашкевіч — «Краявід з дрэвам» / 1934
  2. Раман Семашкевіч — «Коні на пашы» / 1934
  3. Раман Семашкевіч — «Фабрыка» / 1930-я
  4. Раман Семашкевіч — «Партрэт Таўлая» / 1930-я
  5. Раман Семашкевіч — «Партрэт Н.М. Васільевай» / 1935

На гэтым светлая паласа ў жыцці Рамана Семашкевіча заканчваецца — у 1935 годзе аршытаваны ўпершыню, пасля вызвалення трапляе ў скрутное матэрыяльнае становішча, мастаку даводзіцца маляваць на кардоне, кавалках фанеры.

image18-18 (1)

Раман Семашкевіч — «Прагулка вязняў» / каля 1937

Праз два гады заарыштаваны паўторна, па сфабрыкаванай справе контррэвалюцыйнай фашысцкай агітацыі і шпіянажу на карысць Польшчы, і ўжо праз паўтары месяцы, 22 снежня 1937 года, у 37 гадоў расстраляны на Бутаўскім палігоне пад Масквой. На момант арышту самой засталася цяжарная дваццацічатырохгадовая жонка мастака, ягоныя працы з майстэрні былі канфіскаваныя супрацоўнікамі НКУС. Рэабілітаваны ў 1958 годзе.

p1-5 (1)

Генадзь Змудзінскі

Будучы выхадцам з Поўначы Расеі, актыўную творчую дзейнасць Генадзь Змудзінскі ажыццўляў менавіта ў Беларусі, асяліўшыся ў Менску пасля службы ў Чырвонай арміі ў 1921 годзе.

image18-20 (1)

Генадзь Змудзінскі — Плакат / 1921

Адзін з заснавальнікаў школы кніжнай графікі ў Беларусі, з’яўляецца аўтарам шматлікіх ілюстрацый для дзіцячых кніг, школьных падручнікаў, плакатаў дзяржаўных выдавецтваў. Таксама працаваў у станкавай графіцы.

image18-35 (1) (1)

Генадзь Змудзінскі — Плакат / 1937

  1. Генадзь Змудзінскі — Вокладка зборніка «Досвіткі» М. Гарэцкага / 1926
  2. Генадзь Змудзінскі —  Ілюстрацыя да кнігі Я. Віра «Маленькі балагол» / 1928
  3. Генадзь Змудзінскі — «Ганчар» / Фота з архіву БДАМЛіМ
  4. Генадзь Змудзінскі — Без назвы / Фота з архіву БДАМЛіМ
  5. Генадзь Змудзінскі — Ілюстрацыя да апавядання М. Цэлеша «Людзі, зверы, птахі» / 1930
  6. Генадзь Змудзінскі — Ілюстрацыя да апавядання М. Цэлеша «Людзі, зверы, птахі» / 1930

Як «агент польскіх разведвальных органаў» быў прысуджаны да расстрэлу 20 верасня 1938 года. Прысуд быў выкананы праз 2 дні, рэабілітаваны трыбуналам БВА ў 1957 годзе.

p1-6 (1)

Павел Гуткоўскі

Яшчэ адзін з прадстаўнікоў жанру беларускага экслібрыса, Павел Гуткоўскі займаўся ілюстрацыямі да кніг беларускіх пісьменнікаў, сярод якіх Якуб Колас, Змітрок Бядуля, і іншыя.

Мастак унёс уклад і ў навуковую дзейнасць: у складзе этнаграфічнай экспедыцыі па Беларусі, Гуткоўскаму і іншым мастакам і фалькларыстам атрымалася сабраць і часткова сфатаграфаваць мноства помнікаў старажытнасці, знайсці значную колькасць цудоўных узораў слуцкіх паясоў і тканін.

  1. Павел Гуткоўскі — Урывак з фантастычнага апавядання Андрэя Александровіча «Палёт у мінулае» / 1924
  2. Павел Гуткоўскі —  Адзін з нешматлікіх экслібрысаў, які дайшоў да нашых дзён, быў Паўлам Гуткоўскім зроблены для Цэнтральнага Бюро краязнаўства ў 1927
  3. Павел Гуткоўскі — Экслібрыс Інбелкульта / 1926
  4. Павел Гуткоўскі — «Паэт Міхась Чарот у адпачынку» / 1924
  5. Павел Гуткоўскі — Шарж на Уладзіміра Дубоўку / 1924

У час вайны, каб уратаваць свайго сына Мікалая ад пакарання за дапамогу яўрэям, Гуткоўскі пайшоў на супрацоўніцтва з акупацыйнай нямецкай уладай — працаваў гравёрам у рэдакцыі нямецкіх газет, што друкаваліся ў Мінску. Гэта не стала апраўданнем для мастака — пасля вызвалення Беларусі быў асуджаны за «супрацоўніцтва з нямецкімі ўладамі ў перыяд акупацыі» да 10 гадоў выпраўленча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. Вызвалены ў 1954 годзе, а праз два гады неправамернасць прысуду была ўсталявана спецыяльнай камісіяй Вярхоўнага Суда БССР, у выніку мастак быў рэабілітаваны.

image21-40 (1)

Павел Гуткоўскі — Без назвы / Фота з архіву БДАМЛіМ

p1-7 (1)

Марк Жытніцкі

Беларускі мастак-графік габрэйскага паходжання, Марк Жытніцкі пасля службы ў Чырвонай арміі заканчвае Маскоўскі мастацкі інстытут, пасля чаго вяртаецца ў Беларусь — працаваць рэдактарам у Беларускім дзяржаўным выдавецтве, таксама займаецца афармленнем кніг.

  1. Марк Жытніцкі — «Развітанне з жонкай. Першая ноч у зняволенні» / Фота з сайту TUT.BY
  2. Марк Жытніцкі — «Абвяшчэнне прысуду. Чалавекам, які сам праз месяц патрапіць у ГУЛАГ» / Фота з сайту TUT.BY
  3. Марк Жытніцкі — «Баракі ў перасыльным пункце. З успамінаў: Уркі (злодзеі, жулікі) бесперапынна нападаюць і адбіраюць пажыткі. Жулікам давалі адпор. Мой чамадан Кралі уркі (злодзеі). Скарысталіся праломам. Я праз пралом зайшоў на нары да урак. Я хадзіў ад уркі да урку і адбіраў свае рэчы» / Фота з сайту TUT.BY
  4. Марк Жытніцкі — «Лагернае жыццё» / Фота з сайту TUT.BY
  5. Марк Жытніцкі — «Ператрус у кватэры мастака. Акрамя следчага і панятога, у пакоі таксама жонка Жытніцкага, сястра і дачка Лара» / Фота з сайту TUT.BY

Арыштаваны ў верасні 1936 году. 17 снежня, як «член контррэвалюцыйнай групоўкі», прысуджаны НКУС да 10 гадоў папраўча-працоўных работ з канфіскацыяй маёмасці. «Пакаранне» адбываў ва Ухта-Пячорскі канцлагер Комі АССР. Працаваў на лесапавале, нафтараспрацоўках, гіпсавых кар’ерах. Але і ў той час Жытніцкі не спыняе сваю творчасць і стварае серыю работ, прысвечаных габрэям — ахвярам нацызму: у час вайны загінула ўся яго сям’я, акрамя дачкі, удачароная пісьменнікам П. Глебкай.

Праз тры гады пасля вызвалення арыштаваны другі раз і ў тым жа 1949 прысуджаны да бестэрміновай ссылкі ў Краснаярскі край. Рэабілітаваны ў 1956 годзе. 

У далейшым займаўся серыяй работ, прысвечаных ахвярам як нацысцкага, так і камуністычнага тэрору. Ягоныя ўспаміны і творчасць былі высока ацэненыя пасля эміграцыі ў Ізраіль у 1971 годзе. Менавіта там зберагаюцца некаторыя захаваныя працы мастака.

На жаль, зараз амаль немагчыма знайсці творы Марка Жытніцкага, але сапраўдную каштоўнасць прадстаўляюць аўтабіяграфічныя замалёўкі, дзе ён, у прыватнасці, апісвае свой арышт, жыццё ў савецкім канцлагеры.

p1-8 (1)

Мікалай Васілеўскі

Адметная рыса творчасці Мікалая Васілеўскага — ягоныя карыкатуры. У іх мастак выкрывае праблемы сацыяльнага і нацыянальнага ўціску, палітыку польскай улады ў Заходняй Беларусі. На жаль, мы змаглі знайсці толькі адну з іх, прысвечаную праблемам беларускай школы пад польскай уладай.

Як графік, стварыў вокладку для «Беларускага календара» 1929 году, займаўся афармленнем кніг, дзіцячых часопісаў.

image18-31 (1)
  1. Мікалай Васілеўскі — Вокладка кнігі «Беларускі каляндар на 1929 год»
  2. Мікалай Васілеўскі — Карыкатура «Таварыства беларускай школы» / Фота з архіву БДАМЛіМ

Агулам, у працах Мікалая Васілеўскага адзначаюць рэалістычнасць беларускага быту, беларускай школы, увагу да нацыянальных традыцый, асаблівасці краявідаў і народнай архітэктуры.

Упершыню Васілеўскі арыштаваны разам з бацькам яшчэ ў 1920 годзе, у шаснаццаць гадоў. Як «член сям’і асуджанага», прыгавораны да высылкі. Праз 10 гадоў вяртаецца ў БССР, спадзяецца атрымаць мастацкую адукацыю, працаваў мастаком-карыкатурыстам у тагачасных газетах. Але ўжо 1933 арыштаваны па справе так званай контрарэвалюцыйнай арганізацыі «Беларускі нацыянальны цэнтр», прыгавораны да 8 гадоў зняволення.

Свой тэрмін Васілеўскі адбывае ў розных кутках СССР, пакуль не трапляе ў Салавецкі турму асобага прызначэння, дзе, за«контррэвалюцыйную агітацыя сярод зняволеных» засуджаны да смяротнага пакарання. Расстраляны праз тры дні пасля прысуду, 17 лютага 1938 года.

p1-9 (1)

Хрыстафор Даркевіч

Выхадзец з заможнай сялянскай сям’і, Хрыстафор Даркевіч атрымлівае выдатную выдатную мастацкую адукацыю — вучыўся ў Пецярбургскім вышэйшым мастацка-тэхналагічным інстытуце. Займаецца выкладчыцкай дзейнасцю — спачатку ў Пецярбугскіх школах, потым — у Віцебскім мастацкім тэхнікуме.

Працаваў над стварэннем як пейзажных малюнкаў, так і партрэтаў вядомых асоб — Аляксея Стаханава, Янки Купалы, Максіма Горкага, іншых. У асноўным, працаваў у сферах манументальнага і станковага жывапісу.

Разам са старшым братам Пятром, мастацтвазнаўцай і гісторыкам мастацтва, расстраляны 4 лістапада 1961 году. Рэабілітаваны ў 1961-м.

p1-10 (1) (1)

Васіль Сідаровіч

Акрамя мастацкай дзейнасці, Сідаровіч — актыўны ўдзельнік камуністычнага падполля Заходняй Беларусі ў час польскага панавання. У гэты час скончыў Віленскую мастацкую гімназію, студыю Язэпа Драздовіча. Эміграваў у СССР у 30-я гады, вучыўся ў Віцебскім мастацкім вучылішчы. Але, праз кароткі час быў высланы ў Чэлябінск. працаваў там стэнографам у тэатры. У 1937 годзе «эмігрант і польскі шпіён» Васіль Сідаровіч расстраляны НКУС ў 1937 годзе. Ягоныя працы не засталіся ў адкрытым доступе.

Працаваў у пейзажным жывапісу, графіцы. Апошнія працы па сваёй тэматыцы закраналі праблемы і рэаліі палітычнага жыцця Заходняе Беларусі часу знаходжання яе пад польскай уладай. Друкаваўся ў тагачасных перыядычных выданнях.

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Падобныя матэрыялы

Аўдыявізуальнае мастацтва Bazinato
Iнтэрв'ю, 8.05.020 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА | БЕЛАРУСЬ
«Их искусство знает весь мир, и нам пора». Мнение о коллекции Белгазпромбанка
Мнение, 17.06.2020 | ПАРИЖСКАЯ ШКОЛА | БЕЛАРУСЬ
Генрых Вайсэнгоф
МАСТАКI БЕЛАРУСКАГА МIНУЛАГА

 

 

О ПРОЕКТЕ 

СПЕЦПРОЕКТЫ

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ 

INSTAGRAM

TELEGRAM

FACEBOOK 

YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2020 
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.