Нікадзім Сілівановіч

МАСТАКI БЕЛАРУСКАГА МIНУЛАГА

Талент — гэта тая рэч, якая не залежыць ад таго, у які час чалавек нарадзіўся, у якой сям’і, якіх умовах, матэрыяльным становішчы. Так было і з Нікадзімам Сілівановічам — хлопец з простай сялянскі сям’і, сваімі мастацкімі здольнасцямі звяртае на сябе ўвагу з боку мясцовага памешчыка. Той адпраўляе яго вучыцца спачатку ў Маладзечанскае пяцікласнае дваранскае вучылішча, а потым і ў Пецярбург — вучоба ў Таварыстве заахвочвання мастацтваў, Імператарскай Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў… Мімаволі прыходзіць усведамленне таго, наколькі простаму сялянскаму мастаку пашанцавала ў асобным выпадку, і як шмат тагачасных здольных мастакоў так і засталіся невядомымі з-за ўмоваў свайго сацыяльнага становішча. 

Тым не менш, Сілівановіч ніколі не забываў, хто ён, і адкуль, таму, шмат з яго работ прысвечаныя сялянству, простаму люду. Менавіта гэтыя вобразы і атрымліваліся такімі натуральнымі, жывымі — мастак як ніхто добра ведаў іх лад жыцця. Акрамя таго, шмат з работ Нікадзіма Юр’евіча — на рэлігійную тэматыку. Тут ён праявіў сабе таксама як і мазаіст. Геаграфія работ мастака ў гэтым кірунку — ад касцёлаў у Вільні, цэркваў у Лідзе, і да роспісу знакамітага Ісакіеўскага сабору ў Пецярбургу.

З усіх работ Нікадзіма Сілівановіча толькі адна знаходзіцца ў Беларусі — «Салдат з хлопчыкам», у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Зараз мы хацелі б паказаць Вам значна больш.

CV:

Нікадзім Сілівановіч (25 снежня 1834 — 1918 ці 1919) нарадзiўся ў в. Цынцавічы Вялейскага раёну.

Адукацыю атрымаў у Пецярбурскай акадэміi мастацтваў i Імпэратарскай акадэміi мастацтваў.

  

Матэрыялы ўзятыя з Wikipedia, Birstonas, Gallery of the Masters, Маладзечна ПраваслаўнаеArt Belarus, Делаем вместе

Перадрук матэрыяла магчымы толькі з дазволу рэдакцыі



 

Жывопiс

image12
image7
image6
image13
image2
image5
image3
image14
image9
image10

Мазаiка

image1
image4
image8
image15

 

 

ABOUT 

 

FOLLOW US 

INSTAGRAM

TELEGRAM

FACEBOOK 

YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2020 
Reprinting of materials or fragments of materials
 is allowed only with the written permission