Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў

Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў

Арт-праект  |  БЕЛАРУСЬ  |  СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА  |  19.03.2021

Арт-праект  |  БЕЛАРУСЬ  |  СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА  |  19.03.2021

25 сакавіка ў Мастацкім Арсенале (Мистецький арсенал) г. Кіева (Украіна) адбудзецца адкрыцце выставы «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў», якая звяртаецца да тых мастацкіх практык, якія рэзаніруюць з гісторыяй і сучаснасцю пратэстных рухаў і сетак салідарнасці. Сярод куратараў праекта — беларускія мастакі: Аляксей Барысёнак, Андрэй Дурэйка, Марына Напрушкіна, Антаніна Сцебур, Максім Цімінька, Сяргей Шабохін. Агулам у рамках праекта будуць прадстаўленыя працы каля 50 беларускіх мастакоў і мастачак, грамадскіх актывістаў.

arsenal-1200 (1)

«Кожны дзень» («Кожний день») — гэта лозунг, які скандуюць пратэстоўцы  і пратэстоўкі (пратэставальнікі і пратэставальніцы) ў Беларусі, падкрэсліваючы трываласць супраціву і яго рытм, падтрымліваючы упэўненасць, што пратэст працягнецца заўтра, што ён не скончыцца. У сітуацыі палітычнага крызісу, які трывае з пачатку жніўня 2020 года — першых начэй паліцэйскага гвалту і дзён масавай мабілізацыі, фраза «Кожны дзень» аб'ядноўвае агульным абяцаннем выходзіць на вуліцы. Запазычваючы заклік, выстава сфакусаваная на даследванні салідарнасці «слабых» тактык супраціву, рэвалюцыйнай паэтыкі, механізмаў дзяржаўнага гвалту, прасторавага і архітэктурнага вымярэнняў пратэсту.

Выстава «Кожны дзень. Мастацтва. Салідарнасць. Супраціў» звяртаецца да тых мастацкіх практык, якія рэзаніруюць з гісторыяй і сучаснасцю пратэстных рухаў і сетак салідарнасці. Эмансіпатыўны патэнцыял мастацтва выяўляецца ў разнастайных формах і тэхніках. Мастацтва, прадстаўленае на выставе, даследуе, мадэлюе і тэстуе палітычную рэальнасць — альбо ж становіцца прамой крытыкай улады і актам нязгоды. Падобна пратэстнаму руху, які не мае цэнтра, выстава — на ўзроўні архітэктуры, канцэпцыі і курыравання — не прадугледжвае жорсткай лінейнай структуры. Яе прастора арганізавана праз шэраг канцэптуальных вузлоў, якя пранізліваюць яе наскрозь; яны прадстаўлены як дзесяць тэрмінаў гласарыя.

Як жэст салідарнасці з рэвалюцыйнымі працэсамі ў Беларусі, выстава прадстаўляе зрэз сучаснага мастацтва, канструюе і праяўляе пульсавалыя формы ўзаемадзеяння, супраціву, калектыўнасці і будучыні, якое практыкуюць ужо сёння — кожны дзень.

Выстава будзе праходзіць з 25 сакавіка па 5 траўня ў Мастацкім Арсенале (Мистецький арсенал) г. Кіева (Украіна). Сярод куратараў праекта — беларускія мастакі: Аляксей Барысёнак, Андрэй Дурэйка, Марына Напрушкіна, Антаніна Сцебур, Максім Цімінька, Сяргей Шабохін. Агулам у рамках праекта будуць прадстаўленыя працы каля 50 беларускіх мастакоў і мастачак, грамадскіх актывістаў.

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Падобныя навіны

Падобныя навіны

Конфедерация библиотек Лиги Плюща включила материалы протестного архива Chrysalis Mag в свой веб-реестр
Арт-проект, 2.12.2020 | БЕЛАРУСЬ | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО
Chrysalis Mag стал ко-спонсором первой американской выставки Руфины Базловой в Калифорнийском Университете в Лос-Анджелесе (UCLA)
Арт-проект, 27.02.2021 | БЕЛАРУСЬ | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО

 

 

О НАС

ПОДДЕРЖАТЬ НАС

СПЕЦПРОЕКТЫ


 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ 

INSTAGRAM       TELEGRAM       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2021 
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.