Браты і суседзі: як украінскае мастацтва перажывала пратэстныя і рэвалюцыйныя падзеі ў краіне

Меркаванне  |  СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА  |  5.07.2021

Апошнія трыццацць гадоў у гісторыі сучаснай Украіны — час, калі насуперак усім ейным палітычным і сацыяльным ліхалеццям адбываецца сапраўдны нацыянальна арыентаваны культурны ўздым. Гэта праяўлялася, у першую чаргу, у фарміраванні ўласнай незалежнай арт-прасторы, арыентаванай збольшага на ўласныя тэндэнцыі і актуальныя праблемы; фарміраванні творчай супольнасці, мастацкага ўзаемадзеяння; пошуках аўтэнчынай мовы самавыяўлення.

Насамрэч гэта не было магчымым, калі б мастацкае асяроддзе трымалася асобна ад тых палітычных узрушэнняў, якія час ад часу ўскалыхвалі Украіну за апошнія дзесяцігоддзі — за гады сваёй незалежнасці краіна перажывае адразу тры рэвалюцыі. Творчы сектар Украіны прымаў у гэтых падзеях самы непасрэдны ўдзел: таксама як палітыка абрамляе ўсё наша жыццё, таксама і мастацтва не можа існаваць без палітыкі. Прычым пад «творчым сектарам» успрымаецца творчасць як прафесійных мастакоў, так і аматараў.

І зараз для нас усіх выпадае магчымасць не толькі прааналізаваць асаблівасці ўкраінскага пратэстнага мастацтва, але і праз гэтыя асаблівасці спрабаваць пераасэнсаваць, змяніць свой погляд на тыя працэсы, якія адбываліся ва Украіне ў той час.

ПАДЗЯЛIЦЦА:

1990: Рэвалюцыя на граніце

2 жніўня 1990 года 108 студэнтаў з усёй Украіны распачалі галадоўку, усталяваўшы намётавы гарадок ў цэнтры Кіева на тагачаснай Плошчы Рэвалюцыі (зараз — Майдан Незалежнасці). Неўзабаве да галадоўлі далучыліся дзясяткі і сотні ўкраінскіх студэнтаў, а мітынгі ў іх  падтрымку збіралі дзясяткі і нават сотні тысяч чалавек.

Перадумовай рэвалюцыйных падзей стала палітычная сітуацыя ва Украіне восенню 1990 года: на той момант мінула ўжо некалькі месяцаў, калі Украіна абвясціла пра суверэнітэт, але ўсю паўнату ўлады ў краіне па-ранейшаму захоўвалі камуністы, што істотна запольвала шлях краіны да атрымання рэальнай незалежнасці. Таму ўкраінскае студэнцтва ў супрацьвагу дэмакратычнай апазіцыі ў парламенце вырашыла дзейнічаць больш радыкальна — яны распачалі бестэрміновую галадоўку, выставіўшы да кіраўніцтва СССР шэраг умоў, сярод якіх — пытанне (не)падпісання новай Саюзнай дамовы, адстаўка Старшыні Савета Міністраў УССР. Пасля 15 дзён галадоўкі і актыўных пратэстаў улады пайшлі на саступкі, часткова задаволіўшы вымогі студэнтаў, а ў астатнім абралі кампрамісны варыянт.

u-3 (1)

Фота: radiosvoboda.org

Кампанія несла пераважна негвалтоўны характар, няглядячы на блакаванне Дзяржтэлерадыёкампаніі УССР, захоп галоўнага памяшкання найбуйнейшага ў краіне Дзяржаўнага універсітэта імя Т. Шаўчэнкі, студэнцкі страйк і бойку з сілавікамі каля украінскага парламента ў фінальныя дні супрацьстаяння.

Падчас дзеянняў многіх рэвалюцый ХХ стагоддзя, напрыклад, французскай 1968 г. у Парыжы або рэвалюцыі студэнтаў КНР 1989 г. у Пекіне пратэстныя маршы і мітынгі суправаджаліся плакатамі і расцяжкамі з лозунгамі, заклікамі да дзеяння або рэакцыяй на тыя ці іншыя падзеі падчас іх правядзення.

Так і пратэстны арт падчас Рэвалюцыі на Граніце быў накіраваны на выяўленне «балючых кропак» ва ўкраінскім грамадстве 1990-х. Гэта і плакаты, створаныя дзеля таго, каб паказаць стаўленне мітынгоўцаў да Камуністычнай фракцыі ў Вярхоўнай Радзе I склікання 1990–1994 (плакат «239 Ганьба»), і лаканічныя надпісы, створаныя на кавалках белага палатна, якія складаюцца толькі з тэксту аднаго колеру без суправаджэння  малюнкаў.

u-4 (1)

Але гэтак жа ствараліся каляровыя плакаты з малюнкамі. Кампазіцыя «Ти здав партквиток?» — прамая адсылка на плакат «Ты запісаўся добраахвотнікам?», створаны Д. Моорам у 1920 г. На ўкраінскай версіі намаляваны казак са сцягам Украіны ў руках, які сімвалізуе тую свабодную і самастойную Рэспубліку, што будзе развівацца без ўмяшання камуністычных партый і СССР. Казак заклікае здаць партыйны білет КПСС, бо на момант падзей рэвалюцыі менавіта гэтая партыя была адзінай у краіне. А выхад з партыі сімвалізаваў і адмову ад каштоўнасцей СССР, чаго так хацелі ўсе ўдзельнікі Рэвалюцыі на Граніце.

u-130 (1) (1)

Фота: radiosvoboda.org

На плакаце «Бульвар Шаўчэнка, а не Леніна» намаляваны непасрэдна бульвар і пад'ёмны кран, які здымае з пастамента бронзавую статую Леніна. Гэты плакат дэманструе жаданне ўкраінскай моладзі пазбавіцца рэшткавага налёту Савецкага Саюза і ўбачыць сапраўды незалежную і суверэнную Украіну. Літаратурная спадчына Т. Шаўчэнкі лічыцца шмат у чым базай і асновай літаратурнай украінскай мовы. І многія хацелі б жыць у больш нацыяналізаванай Украіне, дзе вуліцы і скверы названыя ў гонар вядомых украінскіх гістарычных асоб, а не савецкіх.

u-7 (1)

Фота: glavcom.ua

За 16 дзён рэвалюцыі на Граніце было створана мноства плакатаў. Можна адзначыць, што падчас гэтых падзей дамінавалі менавіта тэкставыя плакаты. Плакаты з выявамі і малюнкамі таксама былі, але ў меншай колькасці. Такую асаблівасць пратэстнага мастацтва таго перыяду можна звязаць з тым, што яна доўжылася параўнальна невялікі адрэзак часу. У мастакоў не было часу і магчымасцей ствараць вялікія і працяглыя мастацкія кампазіцыі, якія б адлюстроўвалі асноўную мэту рэвалюцыі. А тэкставыя плакаты выдатна падыходзілі для агітацыі на плошчы.

Дзякуючы эфектыўнасці гэтай рэвалюцыі ўкраінцы і ў 2004, і ў 2013-2014 гг. гэтаксама выходзілі на вуліцы, а пратэстны арт развіваўся і прымаў новыя формы мастацкага выказвання.

На вокладцы: «На цэнтральнай плошчы Кіева, 20 лютага 2014» / Анастасiя Тэйлар-Лiнд / wired.co.uk

Пры стварэнні матэрыяла былі выкарыстныя фота з настуных сайтаў: «Український інститут національної пам’яті», «Политком», адукацыйнага праекта «На урок», ArtLib, «Бар News», Panic Design, сайт Цэнтральнага дзяржаўнага архіва вышэйшых органаў ўлады і кіравання Украіны, «Української правди», «Історичної правди», «Радіо Свобода Україна», праекта Inspired, «ТСН»,  сайта Національного музею революції гідності, facebook-суполкі «Страйк-плакат». Таксама мы выказваем падзяку аўтарам кніг «Мистецтво Майдану. Дослідження з соціокультурної антропології» Наталлі Мусіенка, «Майдан від першої особи. Мистецтво на барикадах», супрацоўнікам Украінскай нацынальнай памяці за  інфармацыю і фотаматэрыялы.

Матэрыял створаны пры ўдзеле запрошанага беларускага мастацтвазнаўцы.

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

u-9 (1)
u-8 (1)
u-10 (1)
u-23 (1)
u-24 (1)
u-20 (1)
u-21 (1)
u-22 (1)

Падзеі першай украінскай рэвалюцыі ўзгадваюцца і зараз. Так, студэнты Харкаўскай дзяржаўнай акадэміі дызайна і мастацтва зрабілі серыю прац, прысвечаных 25-годдзю Рэвалюцыі на Граніце:

Фота: ksada.org

2004: Памаранчавая рэвалюцыя

Падзеі лістапада–снежня 2004 года сталі для Украіны не проста барацьбой за абранне прэзідэнта краіны, але і выбарам сістэмы каштоўнасцей. З аднаго боку — курс на інтэграцыю з Расеяй, і разам з гэтым іспробы рэанімаваць прастору былога СССР. З іншага — еўрапейскі шлях дэмакратыі, свабоды слова, сумленных выбараў і роўнасці ўсіх перад усімі.

u-27 (1)

Фота: suspilne.media

За здабыццё магчымасцей лепшага жыцця і адбывалася барацьба на вуліцах Кіева і іншых гарадоў Украіны ў канцы 2004-га. Асноўнае месца дзеяння, як і ў Рэвалюцыі на Граніце — Майдан Незалежнасці, які ўжо паспеў змяніць сваю сімволіку і назву ад «Плошчы Рэвалюцыі». Сотні тысяч людзей штодзень выходзілі на плошчы сваіх гарадоў, пратэстуючы супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў. Настойлівасць і рашучасць рэвалюцыянераў далі ім магчымасць дасягнуць сваіх першасных мэт — перагаласаванне дазволіла не толькі абраць праўкраінскага кандыдата, але і зрабіць немагчымымі спробы ўплываць на сумленнасць выбару ўкраінцаў да сённяшняга часу.

u-28 (1)

Фота: news.tochka.net

У адрозненне ад 1990-га, мастацкі сектар Аранжавай рэвалюцыі быў больш прафейсійна выяўленым і згуртаваным. Як прыклад, на аснове рэвалюцыйных падзей група мастакоў — актыўных удзельнікаў рэвалюцыі — вырашыла заснаваць групу РЭП («Рэвалюцыйная эксперыментальная прастора»). Група актыўна працавала ў другой палове 2000-х, выстаўляючыся як ў замежных біенале, так і арганізоўваючы ўласныя праекты.

Адной з галоўных асаблівасцей пратэстнага арту гэтага перыяду была дамінуючая аранжавая колеравая гама ў мастакоў, што выступалі на баку В. Юшчанка. І менавіта рэвалюцыйнымі мастакамі, прыхільнікамі еўрапейскіх каштоўнасцей, і былі створаны найбольш эстэтычна выразныя палотны. На рэвалюцыйнай арт-прасторы дамінавалі не толькі плакаты і лозунгі, але і жывапісныя палотны, а таксама карыкатурныя замалёўкі, што высмейвалі абодва  бакі супрацьстаяння.

У творы Аляксандра Бібіка «Памаранчавая рэвалюцыя» намаляваны начны горад. На пярэднім плане стаіць чалавек, які грэе рукі над падпаленай бляшанай бочкай, а за ім на плошчы бачныя пабітыя палаткі рэвалюцыянераў. На фоне цёмнага неба, якое паступова завалаквае снежная мяцеліца, горда лунае велізарны аранжавы (памаранчавы) сцяг. На стварэнне такога твора патрэбныя пэўныя мастацкія навыкі, і менавіта гэта і адрознівае Памаранчавую рэвалюцыю ад Рэвалюцыі на Граніце. Пратэстны арт гэтага перыяду мае больш выяўленую мастацкую афарбоўку.

u-29 (1)

Фота: artlib.ru

Твор «Памаранчавая карціна» Уладзіміра Зайца прысвечаны падзеям рэвалюцыі 2004 г. Яго ў суаўтарстве стварылі 2004 чалавека, што вельмі сімвалічна. Мастак падзяліў палатно на маленькія квадрацікі і прапаноўваў людзям размаляваць кожны фрагмент. Такі прыём дае адчуванні датычнасці, як вялікая колькасць людзей аб'ядналася для агульнай мэты і выйшла на вуліцы, так і тут, людзі аб'ядналіся і стварылі ўнікальны мастацкі твор.

u-30 (1)

Фота: barnews.city

Фраза ne vseremos была ледзь не асноўным лозунгам Памаранчавай рэвалюцыі. Расцяжкі і штандары з гэтым надпісам дапаўнялі многія малюнкі. Падчас многіх рэвалюцыйных рухаў іншых краін былі кідкія лозунгі, якія аб'ядноўвалі людзей: Liberté, égalité, fraternité — «Свабода, Роўнасць, Братэрства», «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» і іншыя. Так што гэта было толькі справай часу, калі і ва Украіне з'явіцца лозунг, што стане яднальным для ўсіх людзей, якія выступаюць за змены ў краіне.

u-31 (1)

Фота: panic.com.ua

Асобны момант — як намагаліся далучыць мастацтва ў перадвыбарчую кампанію. У асноўным яно выкарыстоўвалася ў карыкатурах супраць тых ці іншых кандыдатаў. Банэры з імі змяшчаліся па ўсёй Украіне. Дарэчы, такая брудная палітычная агітацыя стала адным з фактараў непрызнання сумленнасці украінскіх выбараў.

Адну з самых важных роляў рэвалюцыйнага арту таго перыяду сыгралі шаржы і карыкатуры, якія ў вялікай колькасці стваралі праціўнікі Аранжавай (Памаранчавай) рэвалюцыі і прыхільнікі кандыдата В. Януковіча. Такія творы высмейвалі ў асноўным удзельнікаў нацыянальна-дэмакратычных партый і прыхільнікаў В. Юшчанкі, напрыклад, Ю. Цімашэнку.

Асноўны пасыл карыкатуры «Юшчанка з аголенай агенткай ЦРУ» заключаўся ў тым, што кандыдата ў прэзідэнты В. Юшчанка спансуе амерыканскі ўрад.

Ды і ў цэлым адзначаецца такая тэндэнцыя, што распальванне нянавісці да Заходняй Еўропы і Амерыкі ўласціва амаль усім карыкатурам, што стваралі прыхільнікі прарасейскай Украіны. Напрыклад, твор «Час піць кроў» вельмі ўмоўна адлюстроўвае Ю. Цімашэнку (пазнаць яе можна толькі па прычосцы), якая сімвалічна «п'е кроў» Усходняй Украіны. А Украіна прадстаўлена ў выглядзе вялізнага торта, што падзелены на ўсходнія і заходнія бакі.

u-32 (1)
u-33 (1)
u-34 (1)
u-36 (1)
u-37 (1)
u-38
u-39 (1)
u-40 (1) (1) (1) (1)

2013-2014: Рэвалюцыя годнасці

Роўна праз 9 гадоў пасля пачатку Аранжавай (Памаранчавай) рэвалюцыі, увечары 21 лютага 2013 года за заклікам грамадскіх дзеячаў і журналістаў на Майдан Незалежнасці выходзяць людзі, абураныя раптоўным згортваннем праеўрапейскага курсу Украіны, а разам з ім — кірунку на будаванне краіны без карупцыі, непатызму, міліцэйскага беззаконня і прававога нігілізму. У першы дзень выходзяць толькі некалькі сотняў чалавек, і тады, гледзячы на такую колькасць пратэстоўцаў, складана было паверыць, колькі пунктаў незвароту давядзецца прайсці ўкраінцам далей і як гэта будзе ўплываць на іх жыццё і існасць зараз…

u-41 (1)

Ужо праз два дні на вуліцах Кіева збіраюцца дзясяткі тысяч людзей. Пасля збіцця на Майдане студэнтаў, якія з першых дзён падтрымалі Еўрамайдан, на вуліцы выходзяць сотні тысяч, мільёны людзей! Аднак наступныя падзеі змяняюць мірны характар пратэстнага руху — жорсткая рэакцыя ўлады на пратэсты радыкалізуе частку еўрамайданцаў, мірныя акцыі перарастаюць у сапраўдныя баявыя дзеянні з сілавікамі на вуліцах Кіева і іншых украінскіх гарадоў. Сумным фіналам становяцца падзеі апошніх дзён Рэвалюцыі: у выніку прымянення сілавікамі баявой зброі гінуць больш за 100 пратэстоўцаў. Людзей, якія аддалі сваё жыццё за ўласную краіну, потым назавуць Нябеснай Сотняй.

Фота: inspired.com.ua

Рэвалюцыя Годнасці заканчваецца звяржэннем палітычнага рэжыму ў краіне, на змену ёй прыходзіць анексія Крыма, гібрыдная вайна на Усходзе Украіны, якая доўжыцца і да цяперашняга часу — украінскае змаганне за незалежнасць змяняе геапалітычную сітуацыю ва ўсім свеце найбольш істотна з часоў Другой сусветнай вайны.

Рэвалюцыйны арт Еўрамайдана па колькасці, форме і змесце істотна адрозніваецца ад двух папярэдніх Майданаў: характар рэвалюцыйных падзей істотна ўплывае на тое, што выходзіць з-пад мастацкага пэндзля.

Гэта самая працяглая з трох апошніх рэвалюцый, і самая багатая на мастацкія спосабы адлюстравання рэчаіснасці і выказвання свайго стаўлення да палітычных падзей. Мастакі не абмяжоўваліся толькі плакатамі, шаржамі і маляўнічымі палотнамі. Яны стваралі графічныя работы, улёткі, паштоўкі, перфомансы і творы стрыт-арту.

Плакаты. Плакатная творчасць на Еўрамайдане з’явілася ўжо ў першыя дні. І калі яшчэ тады змест плактаў насіў збольшага сатырычны характар, пасля збіцця студэнтаў у ноч на 30 лістапада іх колькасць істотна павялічылася, а змест стаў востра адлюстроўваць сітуацыю. Асноўным чынам плакатнае мастацтва Рэвалюцыі найбольш шырока прадстаўлена ў суполцы «Страйк-плакат» — пляцоўцы, дзе кожны мастак ананімна ці адкрыта мог падзяліцца сваімі працамі. 

Палітычныя ці агітацыйныя плакаты пры любой рэвалюцыі былі аднымі з асноўных мастацкіх спосабаў выражэння грамадскай думкі, бо ён у наглядна-кампактным выглядзе павінен утрымліваць максімальна кідкі заклік або паведамленне, якое зразумела сучасніку. У гэтым плане ідэйна-выразнага і тэхнічнага майстэрства ўкраінскія мастакі дасягнулі ў рэвалюцыі 2013-2014 гг. Плакатаў з надпісам «Я крапля в океані» ў розных варыянтах стваралася вельмі шмат у той перыяд. Асноўная іх ідэя: асобны чалавек — толькі кропля, але калі збіраецца шмат людзей, то кожны ўжо кропля ў велізарным акіяне. Іншыя плакаты, як напрыклад «Йолкі-палкі» ствараліся з мэтай паказаць жорсткае стаўленне сілавых структур да людзей, якія выйшлі на плошчы сваіх гарадоў. На гэтым плакаце на чорным фоне белыя паліцэйскія дубінкі нагадваюць нямецка-фашысцкую свастыку.

Плакатаў было шмат, і ствараліся яны ў адказ на нейкія падзеі ў краіне ці жорсткія дзеянні паліцыі, але пераважная частка стваралася з выкарыстаннем колераў дзяржаўнага сцяга — блакітнага і жоўтага. І ў адрозненне ад папярэдніх рэвалюцый, плакаты гэтага перыяду ў большай ступені заклікалі гараджан яднаюцца і выходзіць на вуліцы на барацьбу супраць несправядлівасці.

u-44 (1)
u-45 (2)
u-43 (1)
u-45 (1)
u-49 (1)
u-48 (1) (1) (1)
u-46 (1)
u-50 (1) (1)

Улёткі. Акрамя плакатаў ствараліся яшчэ і ўлёткі, часта гэта былі накіды і замалёўкі мастакоў з месца «баявых дзеянняў». Асаблівасць такога віду пратэстнага мастацтва — іх можна было друкаваць у хатніх умовах вялікімі накладамі і раздаваць людзям або выкарыстоўваць як паштоўкі. Многія з іх ствараліся мастакамі пераважна ў чорна-белай гаме. Усе матэрылы па лістоўках — «Украінская праўда».

u-51
u-54
u-53
u-62 (1) (1)
u-63 (1)
u-64 (1)
u-65 (1)

Стрыт-арт. Да найбольш вядомых работ у гэтым жанры можна аднесці трыпціх мастака #Sociopath «Іконы Рэвалюцыі»; макеты мішэняў з пераапранутымі ў адзенне прадстаўнікамі прэсы і медыцынскіх супрацоўнікаў ад Ежы Канап’е; працы Святаслава Лаўрыненка, прысвечаныя разгону студэнтаў.

u-66 (1)
u-67 (2)
u-68

Фота: «Іконы Рэвалюцыі» / «Мішэні» Ежы Канап’е. Кніга «Майдан ад першай асобы» / Святаслаў Лаўрыненка

Жывапіс. Гэта сфера выяўленчага мастацтва, відавочна, была прадстаўлена найбольш моцна ў еўрамайданаўскім руху. Жывапісных прац было сабрана настолькі шмат, што мы вырашылі паказаць толькі найбольш вядомыя і цікавыя з іх.

Частка жывапісных прац, прысвечаных рэвалюцыйным падзеям, стваралася мастакамі, якія непасрэдна бачылі ўсё гэта ў жывую. Гэта ці пераасэнсаванне ўбачанага і стварэнне складаных у тэхнічным і ідэйным плане работ або творы эцюднага характару, якія жывапісцы пісалі непасрэдна на вуліцах з натуры. Тут і партрэты рэвалюцыянераў, і панарамныя выявы барыкад, і шматфігурныя кампазіцыі. Якраз свае жывапісныя творы Марына Сачэнка і Іван Пішта стваралі на вуліцах падчас знаходжання ў цэнтры падзей або па ўспамінах і замалёўках ужо ў майстэрнях.

u-69 (1)
u-cover-5 (1)
u-71 (1)
u-72 (1) (1)
u-71 (1) (1)
u-82 (1) (1)
u-81 (1) (1)
г-80 (1) (1)
u-83 (1) (1)
u-84 (1)
u-75 (1) (1)
u-74 (1) (1)
u-73 (1) (1)

Мастакi: Іван Семясюк (кніга «Майдан ад першай асобы») / Іван Пішта

u-86 (1)
u-87 (1)
u-88 (1)
u-89 (1) (1)
u-90 (1)
u-91 (1)
u-93 (1)

Мастакi: Іван Семясюк (кніга «Майдан ад першай асобы») / Іван Пішта

u-94 (1)
u-95 (1)
u-96 (1)

Мастак: Александр Кам’яхоў (Кніга «Майдан ад першай асобы»)

u-101 (1)

Мастачка: Аляксандра Наўроцкая

Гэтак жа адзін з добрых спосабаў прыцягнуць увагу і да прац, і да тэм, што ў іх падымаюцца — гэта свайго роду «пераробка» або адсылка на вельмі вядомыя творы. Напрыклад, у стварэнні сваіх графічных малюнкаў Аляксандра Наўроцкая за аснову ўзяла ідэю Love is і перайначыла іх. Замест вядомай фразы Love is, яна выкарыстоўвае «Євромайдан — це...» і дапаўняе гэта рознымі пазітыўнымі малюнкамі з асноўных рэвалюцыйных месцаў падзей.

У цэлым для мастацтва гэтага перыяду характэрна частае выкарыстанне блакітных і жоўтых колераў у працах, агітацыйныя заклікі да народа для выхаду на плошчы і вуліцы сваіх гарадоў. А таксама стварэнне прац ва ўсіх мастацкіх сферах: ад плакатаў да перформансаў — чаго не было ў папярэдніх украінскіх рэвалюцыях.


Перформансы. Дастаткова складана вызначыць, якія рэчы можна было б назваць перформансам, у прыватнасці, калі гаворка ідзе пра Майдан. Некаторыя адносяць ігру піяністаў перад міліцэйскім кардонам, іншыя стаялі перад імі ж з люстэркамі замест плакатаў і заклікаў. Але менавіта да мастацкіх перформансаў можна аднесці акцыі Таісіі Мельнік — перформансы «Гераізм», My still life, «Незваротна». 

Таісія Мельнік пра перформанс «Гераізм»: «...гэты перформанс, як я ўжо пасля зразумела, ён прыйшоў (да мяне) раней: я ўбачыла ў люстэрку адлюстраванне Украіны ... без канкрэтнага шляху ... ведаеце, нацыі без асобы, нацыі, якая знаходзіцца ў стане калапсу. Я ўбачыла, скажам так, манекенны малюнак дзяўчыны з вянком, з валасамі, але без асобы — проста нейкая пустэча замест яго». 

«... вось я іду — і адчуваю, што мне так балюча — было даволі холадна, я босая... ведаеце, пасля таго, напэўна, я яшчэ тыдзень адчувала на ступнях гэты боль — такі калючы — ад марозу і ад болю людскога. І ўспамінала, як людзі рэагавалі: яны казалі, што Украіна не ведае, куды ідзе…» (абодзве цытаты з кнігі «Майдан від першої особи. Мистецтво на барикадах»).

Усе фота перформансаў мастачкі — з кнігі «Майдан ад першай асобы»:

u-100 (1)

Таісія Мельнік — перформанс «Гераізм»

Пра перформанс My still life: «Мінус 22. Іду ў кашулі. Іду, душу каліну — і ўся ў той каліне, як у крыві. Я іду, іду, Уся вымазаная, заходжу... і людзі ад мяне проста кідаюцца — баяцца. А потым я іду да барыкад, падыходжу да стала. На ім стаяць хлеб і сала, і з іх я раблю бутэрброды. І тыя бутэрброды, гэтак жа ў крыві-каліне вымазаныя, раздаю людзям. І гэта розніца ў некалькі хвілін — людзі іх бяруць і ядуць. Увогуле вельмі цяжка рэагаваць і аналізаваць ў момант падзеі, звычайна ты робіш гэта пасля, але тады для мяне гэта было вар'яцкае адкрыццё. Калі я разумею, што гэта паяданне — гэта наша сутнасць, схаваная дзесьці вельмі глыбока. І гэта імгненне адкрыцця,калі толькі што ад цябе людзі проста ўцякалі, баючыся выпацкацца ў крыві, і тут жа яе ядуць» (цытата з кнігі «Майдан від першої особи. Мистецтво на барикадах»).

u-102 (1)

Таісія Мельнік — перформанс «Незваротна»

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Падобныя матэрыялы

Искусство в изгнании: содействие переменам сквозь границы
Конспект дискуссии | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО
Нина, как Вы можете быть такой смелой?
Фото, 2.10.2020 | СОВРЕМЕННОЕ ИСКУССТВО | БЕЛАРУСЬ
Псіхалогія пратэстнага мастацтва: інтэрв'ю з арт-тэрапеўтам
Iнтэрв'ю, 12.10.2020 | СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА | БЕЛАРУСЬ

 

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ 

INSTAGRAM       TELEGRAM       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2021 
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.