Анастасія Рыбакова — «Сільмарыліян»

Анастасія Рыбакова — «Сільмарыліян»

Падборка  |  ГРАФIКА

s-1 (1) (1)

'The Awakening of Quendi' / фрагмент / мяккі лак, акватынта, мецца-тынта, сухая іголка, адкрытае тручэнне, медныя пласціны / 2021

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Дыпломная работа Рыбаковай Анастасіі ўяўляе сабой серыю з пяці графічных лістоў да літаратурна-міфалагічнага эпасу «Сільмарыліян» Дж. Толкіена, выкананых у тэхніцы афорта ў розных яго праявах: мяккі лак, акватынта, мэца-тынта, сухая іголка, траўлены штрых. Анастасія вызначае перад сабой вельмі амбіцыйную і складаную мэту: праілюстраваць адзін з апошніх і вельмі насычаных героямі і фантастычнымі падзеямі твораў ангельскага пісьменніка-фантаста Дж. Толкіена. Дыпломніца першай сярод айчынных мастакоў узялась за стварэнне маштабных ілюстрацый да абраных раздзелаў рамана. У пабудове кампазіцыі пераважае фігуратыўны накірунак, аднак персанажы серыі змешчаны ў фантастычна-ірэальным атачэнні, выбудаваным дзякуючы тэхнічнай разнастайнасці і аўтарскаму пераасэнсаванню мастацкага твора. У дадзенай рабоце ўдала спляліся высокія тэхнічныя якасці і раскрыццё літаратурнага сюжэту. Анастасія за кошт шматграннасці выбранай тэхнікі і майстэрскага яе ўвасаблення перадае фантастычна-міфалагічны настрой кожнага персанажа, выбудоўвае так званы «сусвет» Толкіена. Дыпломніца стварае адпаведныя тыпажы, не звяртаючыся да перабольшанай стылізацыі. Усе часткі серыі вытрыманы ў адзіным кампазіцыйным і стылістычным ключы, у кожнай выразна праглядаецца кампазіцыйны і смыславы центры.

s-3 (1) (1)

'The Awakening of Quendi' / мяккі лак, акватынта, мецца-тынта, сухая іголка, адкрытае тручэнне, медныя пласціны / 2021

Безумойна, найбольш звяртае на сябе увагу разнастайнасць тэхнічных падыходаў і іх мастацкія якасці: насычаныя лініі перасякаюцца з плаўнымі тонавымі пераходамі, стварая тым самым пераліў розных фактур. Прысутнічаюць і рэзкія бліскавіцы свету ў асобных частках, стварая напружанасць і кантраст у адносіннах да насычаных чорных ліній і плям, тым самым утвараючы выразна-эмацыйны і загадкавы вобразны строй усёй серыі.

Трэба адзначыць, что дыпломная работа адпавядае сучасным тэндэнцыям выяўленчага мастацтва, з’яўляясь вельмі актуальнай па стылістычным асаблівасцям аўтарскага падыходу як у галіне станковай графікі, так і ў мастацтве кніжнай ілюстрацыі. Дыпломную работу можна ацаніць самай выдатнай адзнакай.

s-4 (1) (1)

'Creation of Arda' / 'Nienna and Irmo' / мяккі лак, акватынта, мецца-тынта, сухая іголка, адкрытае тручэнне, медныя пласціны / 2021

s-5 (1) (1)

'The Secret City of Gondolin' / мяккі лак, акватынта, мецца-тынта, сухая іголка, адкрытае тручэнне, медныя пласціны / 2021

Photo1-901 (1)

Бiяграфiя:
Анастасія Рыбакова —  беларускі мастак-графiк, выпускніца БДАМ (2021), жыве i працуе ў Мiнску.

Кантакты:
Instagram
Behance

 

 

«Сільмарыліян» — дыпломны праект кафедры Графікі БДАМ.

Кіраўнік: Раман Сустаў

Рецендент: Ксенія Жукоўская

Усе матэрыялы ўзяты з асабістых архіваў мастака.

Перадрукоўка матэрыялу або фрагментаў матэрыялу магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі.

Калі вы заўважылі памылку або хочаце прапанаваць дадатак да апублікаваных матэрыялах, просім паведаміць нам.

 

.



 

ПАДЗЯЛIЦЦА:

Падобныя аўтары

Падобныя аўтары

Роман Сустов
Подборка | ГРАФИКА | БЕЛАРУСЬ
Грисс Лугард
Интервью | ГРАФИКА | БЕЛАРУСЬ
Екатерина Прокопьева
Интервью, 1.05.020 | ГРАФИКА | БЕЛАРУСЬ

 

 

СЛЕДИТЕ ЗА НАМИ 

INSTAGRAM       TELEGRAM       FACEBOOK       YOUTUBE

 

© Chrysalis Mag, 2018-2021 
Использование материалов или фрагментов материалов
возможно только с письменного разрешения редакции.